Спецыяльны прыз на 7-м фестывалі рэкламы і камунікацый “ADNAK”

“Элема-Паэзія” — знешняя і ўнутраная прыгажосць.

Рэкламнае іміджавае відэа, як мікрафільм, які праз глыбокi верш Рыгора Барадуліна адлюстраваў унутраную прыгажосць чалавечай душы, а цудоўная калекцыя адзення ад Івана Айплатава і кампаніі “Элема” акцэнтавала візуальную частку прыгажосці знешняй.

30 ліпеня 2016 года Sarmont Studio атрымала спецыяльны прыз на 7-м фестывалі рэкламы і камунікацый “ADNAK”. Для нас гэта сведчанне таго, што праект “Элема-Паэзія” закрануў душы гледачоў і суддзяў фестывалю.

Таму вельмі хочацца падзякаваць усім, хто прымаў удзел у стварэнні гэтага праекта:

  • працоўную групу кампаніі Elema за цудоўную калекцыю адзення, зацікаўленасць у ідэі і падтрымцы ўсяго праекта
  • кампанію RedStudia за высокапрафесійную тэхнічную падтрымку
  • Mitry Semyonov за прыгожую аператарскую працу
  • Diana Alekseeva за арыгінальную акцёрскую гульню
  • Kati German і Anastasia Mamaeva за выдатны стыль
  • Julianna Mihnevich за праніклівае агучванне верша Рыгора Барадуліна
  • Anna Portkova за прыгожую прычоску актрысы
  • Alesya Volkova за якасны макіяж
  • Ales Kamocki за дапамогу ў арганізацыі здымкаў
  • Музей Архитектуры И Быта за маляўнічаю пляцоўку для здымкаў
  • усіх нашых гледачоў

Прыемнага прагляду i вялiкi Дзякуй)


Контакты

г. Минск, БЦ Виктория Олимп
пр-т Победителей, 103, офис 801
моб. тел. +375 25 603 88 51
тел./факс +375 17 236 33 56
sarmont@sarmont.by

Свяжитесь с нами


Please leave this field empty.

© OOO «Центр управленческих решений» Sarmont ®